MMEX дазваляе ўсталяваць бюджэт на год і/або месяц. Гэта дазволіць вам параўнаць вашыя дасягненні з вашым бюджэтам.
Бюджэты можна адлюстроўваць у каляндарных гадах або фінансавых гадах. Выкарыстоўвайце дыялог параметраў, каб усталяваць пачатак фінансавага года, а таксама пастаянныя налады па меры неабходнасці.
Каб наладзіць бюджэт, пстрыкніце правай кнопкай мышы на дрэвавым вузле «Бюджэт» і дадайце бюджэтны месяц ці год.
Пасля таго, як год будзе дададзены, абярыце год для адлюстравання наладаў бюджэта.
Кожную катыгорыю можна рыдагаваць, двойчы пстрыкнуўшы па абранай катыгорыі. Гэта робіцца для ўсіх наступных катыгорыяў.
Гэта стане бюджэтам на той год. Наступныя месяцы і/або гады могуць быць атрыманыя з гэтага года.
Агульныя звесткі катыгорый адлюстроўваюцца для кожнай асноўнай катыгорыі.
Пры наладжванні бюджэту, выніковыя вынікі бюджэту можна вымкнуць, актываваўшы пункт меню: Прагляд → Налада бюджэту: без рэзюмэ.
Выкарыстоўваючы справаздачы ў раздзеле «Бюджэт», можна як вы выдаткавалі грошы ў параўнанні з рэальным бюджэтам.